У Магілёве рэпрэсуюць дзяцей за годнасць бацькоў?

Непрыгожая гісторыя.

Намеснік начальніка Ленінскага РАУС Аляксандр Пушын накіраваў у аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва дзікі дакумент пад грыфам «Інфармацыя». У ім паведамляецца, што Дзяніс Крайцаў, бацька дзесяцігадовай дзяўчынкі, «прымае актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Гэта значыць, у наяўнасці відавочны палітычны пераслед непажаданага.

Чаго ж хоча міліцэйскі чын у гэтым лісце, вельмі падобным на данос?

Прыняцця мер прафілактычнага ўздзеяння“, – піша Пушын.

Дырэктару СШ №23 Кунанцу А.А. ужо прыйшоў ліст з раённага аддзела адукацыі з патрабаваннем правесці сацыяльнае расследаванне ў дачыненні да непаўналетняй дзяўчынкі Дашы. Гэта значыць, ставіцца пытанне аб СНС (сацыяльна-небяспечным становішчы).

Дзянісу Крайцаву ўжо прызначана першая сустрэча. Ён павінен паказаць правяраючым свой дом. Нагадаем, мужчына з’яўляецца адным з пацярпелых ад бясчынстваў міліцыі ў перыяд 9-13 жніўня. Ён быў затрыманы 11 дня каля ГЦ «Атрыум» і моцна зьбіты менавіта ў Ленінскім РАУС. Пазней Дзяніс Крайцаў расказаў пра гэта ў відэа, якім зацікавіліся праваабаронцы з Міжнароднай арганізацыі супраць катаванняў.