Усё – у імя ваеннага патрыятызму.

«Аб асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў кадэцкіх вучылішчах у 2024/2025 навучальным годзе». Інструктыўна-метадычны ліст з такой назвай, зацверджаны намеснік міністра Аляксандрам Кадлубаем патрапіла распараджэнне MSPRING.MEDIA

У дакуменце гаворыцца, што з мэтай папулярызацыі дзейнасці ваенна-патрыятычных клубаў, прадугледжаны прыём у кадэцкае вучылішча падлеткаў з такіх клубаў, замацаваных за воінскімі часцямі, па-за конкурсам з уступным балам не ніжэйшым за 3. Але толькі да 10% ад кантрольных лічбаў прыёму.

НОВЫ ДАПАМОЖНІК

У 2024 годзе для 9-х класаў кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў і сувораўскіх ваенных вучылішчаў выдадзены новы навучальны дапаможнік па навучальным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка». А для 8-11 класаў пры правядзенні навучальных заняткаў па гэтым прадмеце юнака і дзяўчаты працуюць разам – пры дзяленні класа на дзве групы дапускаецца не ўлічваць палавую прыналежнасць.

Але самае цікавае – гэта вучэбна-палявы збор. Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 красавіка 2024 г. № 132 унесены змены ў частцы яго правядзення. З мэтай удасканалення ваенна-патрыятычнага выхавання павялічана яго працягласць: з 1 верасня 2024 г. працягласць вучэбна-палявога збору для вучняў X класаў кадэцкіх вучылішчаў і спецыялізаваных ліцэяў складзе 10 дзён (60 гадзін). Працягласць для 8 класа засталася ранейшай – 5 дзён.

БАЗЫ ДЛЯ ЗБОРАЎ

Усяго ў Беларусі 9 кадэцкіх вучылішчаў. Для правядзення вучэбна-палявых збораў пасля 8 класа замацаваны базы:

  • Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча (КУ)/ 61-я знішчальна-авіяцыйная база ВПС;
  • Віцебскае КУ/103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада;
  • Полацкае КУ/228-ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы;
  • Мінскае абласное КУ/30-я асобная чыгуначная брыгада;
  • Магілёўскае абласное КУ/188-я гвардзейская інжынерная брыгада;
  • Гродзенскае абласное КУ/ Ваенны факультэт Гродзенскага дзяржуніверсітэта;
  • Мінскае гарадское КУ/ Інстытут памежнай службы РБ, в/ч 1463;
  • Гомельскае КУ/ Ваенна-транспартны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта транспарту;
  • Барысаўскае КУ Мінскай вобласці/72-гі гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр (г.Барысаў).

У 2025 годзе ў выкананне рашэння пасяджэння каардынацыйнага савета па пытаннях дзейнасці кадэцкіх вучылішчаў пры Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі вучэбна-палявы збор для вучняў Х класаў усіх кадэцкіх вучылішчаў плануецца правесці ў перыяд з 2 па 11 чэрвеня на базе 72-га гвардзейскага аб’яднанага навучальнага цэнтра (г.Барысаў).