Адваяваўся.
Мужчыну завуць Міхаіл Пракоп’еў, ён знаходзіцца ў 6-м атрадзе ПК-22. На вайне Расіі супраць Украіны (так званай «СВА») ён быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Яго сваякі патрабавалі 23 лютага павіншаваць «героя СВА», «які оступіўся і быў асуджаны», з Днём абаронцы Айчыны.
Вядома, што на вайне Міхаіл Пракоп’еў быў паранены, пасля чаго дэмабілізаваўся і вырашыў паехаць у Беларусь, дзе здзейсніў злачынства. Яго сваякі пражываюць у Расіі і маюць абмежаваныя магчымасці для кантакту з ім.
У калоніях больш няма таксафонаў, а сувязь праз інтэрнэт-тэлефанію немагчымая, бо ў Расіі блакуецца інтэрнэт.