Ці патрэбныя Беларусі мігранты і чаму нас навучыла гісторыя з масавым затрыманнем цыганоў? Спецыяльны госць – праваабаронца, сузаснавальнік Human Constanta Валдзіс Фугаш.

Ужо ў гэты чацвер, 27 чэрвеня, часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE запрашае вас пагаварыць пра, здавалася б, нябачную праблему – ксенафобію ў Беларусі.

Мы прызвычаіліся, што нашу краіну называюць талерантнай, цярпімай і гасціннай. Але ці так гэта?

Наколькі шмат у Беларусі мігрантаў? Адкуль яны прыйшлі і куды накіроўваюцца? Ці прыносяць яны праблемы? Ці праўда, што сярод іх больш злачынцаў, чым сярод карэнных жыхароў?

Разбярэмся з дапамогай нашага ток-шоў «Свае чужыя людзі», у якім паспрабуем адказаць, ці патрэбныя нашай краіне мігранты. Разам з вамі мы паспрабуем знайсці праўду, як жа ўсё-такі беларусы ставяцца да іншых нацыянальнасцяў і, нарэшце, высветлім, у чым сапраўдная прычына нядаўняй масавай аблавы на цыганоў у Магілёве.

Дапамагаць нам будуць нашыя эксперты, адзін з якіх – праваабаронца і сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі Human Constanta Валдзіс Фугаш – вось ужо некалькі гадоў шчыльна працуе з праблемамі расізму і ксенафобіі ў Беларусі.

Ток-шоў адбудзецца ў тайм-кафэ «Неба» (Ленінская, 7). Пачатак – а 18.30. Уваход бясплатны

Магілёў. 27 чэрвеня. Чацвер

Ток-шоў «Свае чужыя людзі: ці патрэбныя Беларусі мігранты і чаму нас навучыла гісторыя з масавым затрыманнем цыганоў».

Тайм-кафэ «Неба». Пачатак 18:30.

Будзе весціся анлайн-трансляцыя.