Сваякі палітычных вязняў у Беларусі сутыкнуліся з праблемай са званкамі з калоній, прадугледжанымі законам.

Справа ў тым, што для людзей, афіцыйна ўнесеных у спіс «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў», дзейнічаюць вельмі жорсткія абмежаванні на атрыманне грашовых сродкаў у пенітэнцыярных установах. Адзін са сваякоў палітвязняў сутыкнуўся з тым, што ні праз банк, ні праз паштовыя адпраўленні грошы да адрасата не даходзяць.

Пры гэтым у самога зняволенага ў калоніі грошай няма, а тэлефонныя званкі аплачваюцца менавіта са сродкаў вязня.

Пры гэтым, паводле закона, ў палітвязня ёсць права на перыядычныя званкі, аднак скарыстацца ім ён не можа.