Яго прадаюць за 5000 долараў.

Некалькі сваякоў асуджаных ужо патрапілі ў сеткі махляроў. Рэальны акаўнт аднаго з іх – на фота.

Карыстаючыся рэпрэсіўным характарам беларускага рэжыму, ашуканцы сталі выкарыстоўваць палітычныя тэмы для адабрання грошай у даверлівых грамадзян. Спачатку інкогніта і “толькі для сваіх” людзі, якія прадставіліся блізкімі да ўладаў дзеячамі, сталі прапаноўваць вырашыць пытанне з памілаваннем за два месяцы.

Падставай пры гэтым з’яўляюцца навіны з сайтаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. Некаторыя матэрыялы з сайтаў, прызнаных нібыта “экстрэмісцкімі”, яны спецыяльна адкрыта посцяць, каб паказаць, што ім усё сыдзе з рук.

Зламыснікі сцвярджаюць, што пытанне памілаванняў пастаўлена нібыта на паток, а цана пытання – 5000 долараў ЗША. Пры гэтым гаворка нібыта ідзе не толькі пра палітычныя артыкулы. Задатак у дзве тысячы бярэцца адразу, а пасля “памілухі” трэба будзе перадаць яшчэ тры тысячы. Ашуканцы добра валодаюць юрыдычнай мовай і нават расказваюць цалкам алгарытм, як менавіта робіцца памілаванне. Аднак пасля атрымання задатку яны знікаюць.