¯\_(ツ)_/¯.

14 снежня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Газета Надзеі Леўчанкі ў чарговы раз пасварыліся на Захад і пахваліла Расію. У нумары за 13 снежня выданне расказала гісторыю «шматдзетнай нямецкай сям’і, якая збегла ў РФ з еўрапейскага Садома».

Не так даўно, у лістападзе, у Стаўрапальскім аэрапорце прызямліўся самалёт са шматдзетнай сям’ёй Мартэнс, якія прыбылі ў Стаўрапаль на пастаяннае месца жыхарства, – напісала газета.

«Вячэрні Магілёў» са спасылкай на радыкальны сайт прыхільнікаў Наваросіі і Рускага свету rusvesna.su паведаміў, што Мартэнсы «прытрымліваюцца традыцыйных сямейных каштоўнасцяў» і «спрабуюць зберагчы дзяцей ад праграм так званай сэксуальнай асветы, якімі іх дзяцей спрабуюць разбэсціць з самага ранняга ўзросту».

Газета акуратна не паведаміла пра тое, што Мартэнсы, у якіх дзесяць дзяцей, напачатку 2017 года ўжо спрабавалі пераехаць з Германіі ў Сібір на пастаяннае месца жыхарства. Аднак сям’я не вытрымала умоў і праз два з паловай месяцы з’ехала таму.

Зараз Мартэнс паабяцалі трохпавярховы дом для жыцця ў Стаўрапалі, куды муж і жонка разам з дзесяццю дзецьмі і прыехалі. Ці доўга яны там прабудуць і ці паведаміць “Вячэрні Магілёў”, калі яны збягуць – невядома.