І “экстрэмізм”.
12 ліпеня Магілёўскі абласны суд пачынае судовы працэс у дачыненні журналіста-фрылансера Алеся (Аляксандра) Сабалеўскага і аператара Яўгена Глушкова.
Дзяржаўнае абвінавачанне лічыць іх вінаватымі па трох частках двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:
Арт. 361^1 ч. 1 – «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, а таксама фарміравання, дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму, альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем»; (максімальнае пакаранне – ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі).
Арт. 361^1 ч. 3 – «Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»; (максімальнае пакаранне – ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі).
Арт. 361^3 ч. 1 – «Удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пастаянна пражываючай у Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьборных бакоў, а таксама ўдзел ва ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы»; (максімальнае пакаранне – ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі).
Весці працэс будзе суддзя суда Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крэнжыеўскі.
Нагадаем, фрылансер Алесь Сабалеўскі быў затрыманы ў снежні 2023 года. Першапачаткова ён падвергся двум адміністрацыйным арыштам, пасля чаго ў студзені 2024 года на яго завялі крымінальную справу. Аператар Яўген Глушкоў быў затрыманы ў пачатку студзеня 2024 года.
У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі онлайн-выданнямі. Яўген Глушкоў – былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я гады працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.
У апошнія гады мужчыны не прымалі ўдзелу ў журналісцкіх праектах.