На малой радзіме Лукашэнка заявілі пра “стопрацэнтную яўку на некаторых участках”.

Старшыня Шклоўскай раённай выбарчай камісіі Аляксей Дзядкоў заявіў дзяржаўным медыя, што ў раёне адбылося масавае галасаванне за Лукашэнку. Пры гэтым выбары, на думку чыноўніка, прайшлі ў «добразычлівай атмасферы»:

«Усё было арганізавана для нашых выбаршчыкаў. Адзначалася асаблівая масавасць наведвання выбарчых участкаў. Яўка на асобных з іх даходзіла да ста працэнтаў. З такім натхненнем нашыя грамадзяне ішлі, каб прагаласаваць за моцную, квітнеючую, незалежную Рэспубліку Беларусь. І, сапраўды, усё склалася, усё атрымалася», – заявіў Дзядкоў.

Варта адзначыць, што ў Магілёўскай вобласці афіцыйна, нібыта, была зафіксаваная самая высокая яўка выбаршчыкаў – па дадзеных Цэнтрвыбаркама, прагаласавала крыху больш за 92% чалавек. Агульная колькасць выбаршчыкаў у Магілёўскай вобласці – 788 287.

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года колькасць выбаршчыкаў, падлічаных ЦВК, была роўная 801 825.