Пісьменнік і гісторык распавёў, як і навошта стваралася ілюстраваная гісторыя Беларусі, якую магла б чытаць “уся сям’я”.
30 сакавіка. Магілёў. Грамадскі цэнтр “Кола”. Ігар Лазоўскі
На сустрэчу з літаратарам у грамадскі цэнтр “Кола” прыйшло каля паўсотні чалавек. Арлоў коратка прабегся па сваіх выдадзеных раней кнігах, перш чым спыніўся на “Айчыне”, якую многія паспелі набыць задоўга да прыезду пісьменніка.
Разам з Арловым павінен быў таксама прыехаць ілюстратар Павел Татарнікаў, аднак з-за татальнай занятасці ён гэтага не змог зрабіць.
На працягу двух гадзін аўдыторыя слухала пра асаблівасці кнігі і пра тое, чаму яна неабходная менавіта цяпер, калі Беларусь, па словах Уладзіміра Арлова, апынулася ў складаным геапалітычным становішчы “з агрэсіўным Рускім светам на Усходзе”. Падрабязнасці – у нашым відэа.