Ёсць магчымасць навучання вашых дзетак ў класе з беларускамоўнай адукацыяй!
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленных, што ў 2016\2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе сярэдніх школ №1 (вул. Першамайская, 1) і № 34 (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, на базе СШ №1 працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.
Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове трэба звяртацца па тэлефонах:
СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №1 : 22-12-64, 31-07-85
СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №34 : 48-23-79, 45-54-57