Вялікі фоторепорт з семінара, на якім вучылі, як быць, калі бачыш, што навокал усё дрэнна.
6 ліпеня. Магілёў. Гасцініца «Турыст». Алесь Святліцкі
Маладыя праваабаронцы Наста Лойка і Валдзіс Фугаш больш за тры гадзіны распавядалі слухачам, чаму важна абараняць тое, што важна іншым, а таксама вызначылі асноўныя праблемы, якімі можна было б заняцца ў Магілёве непасрэдна зараз. Да такіх удзельнікі сустрэчы аднеслі непрадуманасць роварнай інфраструктуры, адсутнасць прытулку для бяздомных жывёл, нежаданне міліцыі рабіць сваю дзейнасць галоснай, непразрыстасць дзяржбюджэту і наяўнасць ўсяго толькі аднаго месца ў Магілёве, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы.
Ўдзельнікі і лектары абмеркавалі механізмы прасоўвання грамадскіх інтарэсаў і расказалі пра ўжо існуючыя рухі ў абарону пэўных грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, у прыватнасці, пра кампанію “Не – смяротнаму пакаранню!”.
У канцы ўдзельнікі выбралі чатыры найважнейшыя праблемы і паспрабавалі скласці план, як іх можна вырашыць. У іх лік увайшло абмежаванне колькасці месцаў для масавых сходаў у Магілёве, негалоснасць органаў унутраных спраў, нізкі ўзровень развіцця сістэмы адукацыі і непрадуманасць сістэмы веладарожак у горадзе. Лектары запэўнілі, што пры неабходнасці яны могуць заўжды дапамагчы, калі ў некага будзе жаданне зрабіць свет крыху лепш.