Горад стаў другім абласным цэнтрам, дзе размясцілася ААНаўская экспазіцыя.

23 траўня. Магілёў. Камсамольскі сквер. Ігар Лазоўскі


Агенцтва па правах уцекачаў ААН у Беларусі сумесна з “Прыёрбанкам” арганізавалі вулічную выставу “Беларусь # СБеженцами” у цэнтры Магілёва, побач з плошчай Зорак.

На дваццаці стэндах размясціліся партрэты і кароткія гісторыі ўцекачоў з Сірыі, Украіны і іншых краін, якія знайшлі прыстанішча ў Беларусі. Побач прадстаўлена Інфаграфіка, якая тлумачыць сітуацыю ў краіне са змушанымі перасяленцамі.

Перасоўная выстава прымеркавана да Дня Бежанцаў, які адзначаецца 20 чэрвеня. Акрамя таго, у гэтым годзе спаўняецца дваццаць гадоў Агенцтву па правах бежанцаў ААН у Беларусі. Адпаведную інфармацыю можна знайсці на стэндах.

Магілёў стаў другім горадам, у якім дзейнічае экспазіцыя. Першым быў Віцебск. Прапрацуе экспазіцыя да канца траўня.