У віцебскі ЛПП №9 для жанчын прыязджала здымачная група тэлеканала “НТВ”. Для яе выклікалі турэмнага святара з Віцебскай дыяцэзіі БПЦ.
Віцебскі Лячэбна-працоўны прафілакторый №9 – гэта адна з трох спецыялізаваных устаноў для жанчын, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць. Там утрымліваецца каля 300 чалавек.
Пра што будзе фільм тэлекампаніі з неадназначнай рэпутацыяй – да гэтага часу не зразумела. Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) па Віцебскай вобласці тэрмінова выклікала протаіерэя Сяргея Захарава, каб ён на камеру правёў заняткі для слухачак духоўных курсаў. Пры гэтым царкоўны служыцель быў папярэджаны, што гэта будзе пастановачная сцэна.