У гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 з-за спёкі змянілі рэжым дня. Днём уведзены “ціхі час”.

З-за прыроднай анамаліі праца днём стала проста немагчымай, таму адміністрацыя калоніі змяніла рэжым працы прамзоны. Адбой у калоніі замест 22:00 прызначаны на 23:00, а лішнюю гадзіну асуджаныя могуць паспаць днём. Самі зняволеныя называюць новы рэжым “сіестай”.

Новы рэжым дзейнічае ўжо тыдзень і прыблізна працягнецца столькі ж. У Гомелі 12 ліпеня тэмпература паветра паднялася да +34 градусаў, а ў цэхах з-за моцнага сонца сцены і паветра нагрэліся да такіх тэмператур, што жанчыны не маглі дыхаць і практычна падалі ў непрытомнасць.

З-за разгулу стыхіі на Гомельшчыне самая трывожная сітуацыя склалася ў Мазырскай ПК-20. Мазыр на некалькі дзён апынуўся адрэзаны ад знешняга свету, сувязі з калоніяй да гэтага часу няма.