Павольная, але жорсткая барацьба са спайсамі?
30 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі
Жыхар Магілёва Дзмітрый Дзмітрыеў на сваёй старонцы ў Facebook расказаў гісторыю пра тое, як выклікаў міліцыю ў цэнтр горада, каб засцерагчы навакольных ад неадэкватнага маладога чалавека. Паводле яго аповеду, участковы інспектар дабіраўся да месца падзей больш за 20 хвілін, прычым ехаў на грамадскім транспарце. Маладога чалавека, які, верагодна, знаходзіўся пад рэчывамі, злавіць так і не ўдалося.