Мы, магілёўскае аддзяленне ПЦ “Вясна”, Валанцёрская каманда MAYDAY і Часопіс аб правах чалавека ў Магілёве MSPRING.MEDIA афіцыйна заяўляем:
⛔- ў адказ на бяздумны і калгасны пераслед журналістаў у Магілёве апошніх дзён;
⛔- ў адказ на ўчорашні дзікунскі тэрор у дачыненні да праваабаронцаў ПЦ “Вясна”;
📢 … мы працягваем нашу працу і далей будзем дапамагаць людзям у нашым і іншых рэгіёнах, чые грамадзянскія, палітычныя, сацыяльныя і іншыя правы былі ўшчэмленыя дзяржавай. Ад юрыдычнай дапамогі – да інфармацыйнай падтрымкі.💪🏻
😡Прэсінг ў дачыненні да журналіста БелаПАН Алеся Асіпцова, наступ на сайт 6ТВ.by, змяшчэнне ў СІЗА Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Ніны Лабковіч, Алены Лапцёнак, Сяргея Сыса, Андрэя Палуды і Віктара Сазонава, а таксама ўтрыманне ў СІЗА праваабаронцаў «Вясны» Марфы Рабковай, Леаніда Судаленка, валанцёра Андрэя Чэпюка нельга расцэньваць інакш, як канчатковую маральную дэградацыю улады і сілавых структур у спробе разбурыць тое добрае, што яшчэ застаецца ў Рэспубліцы Беларусь.👿
Мы можам супрацьпаставіць гэтаму гвалту нашу працу, якая абапіраецца на ідэалы правоў чалавека, павагу адзін да аднаго і ўзаемадапамогу. Гвалту мы можам супрацьпаставіць толькі негвалтоўныя дзеянні.
Калі вы жадаеце нам дапамагаць, можна стаць нашым валанцёрам. Для гэтага запоўніце анкету:
❗https://forms.gle/ibGnr7JH7or9NJns6
Калі ў вы маеце патрэбу ў дапамозе праваабаронцаў, пішыце сюды: