Эксперты – блогер Эдуард Пальчыс і журналіст Аляксандр Буракоў.
З экранаў для беларусаў вяшчаюць дзясяткі расійскіх каналаў, у сацсетках «Аднакласнікі» і «УКантакце» сядзяць мільёны нашых грамадзян, прапагандысцкія рэсурсы накшталт «Спадарожнік-Беларусь» набіраюць усё большую папулярнасць. Расія марнуе мільёны даляраў на прапаганду каштоўнасцей кіруючага пуцінскага рэжыму і ахвяра нумар адзін гэтай прапаганды – Беларусь.
Ужо зараз значная частка магілёўцаў займае прарасійскія пазіцыі. Апошні Форум рэгіёнаў паказаў, наколькі моцна любяць расейскага лідэра ў Магілёве. Сам Лукашэнка называе горад «больш расейскім, чым беларускім».
Калі нічога не зрабіць – праз шмат гадоў (а можа і трохі) Магілёў і Беларусь страцяць самі сябе.
Што рабіць і як змагацца з расейскай прапагандай? Пра гэта 29 лістапада ў Магілёве паспрачаюцца нашы эксперты і магілёўцы.
Сваю ацэнку будуць выказваць:
– лепшы палітычны блогер Беларусі, актыўны змагар з расійскімі прапагандысцкімі міфамі, галоўны рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс.
– сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, журналіст агенцтва Deutsche Welle, які апошнія некалькі гадоў пільна вывучае сітуацыю на беларуска-расійскай мяжы Аляксандр Буракоў.
У чацвер, 29 лістапада, мы збярэмся ў грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16) і а 19:00 абмяркуем, якім чынам паменшыць уплыў расійскай прапаганды на розумы беларусаў. Уваход – вольны.
Плануецца жывая відэатрансляцыя.
Ток-шоу арганізуецца з дапамогай сайта пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online