Жонку былога палітвязня будуць судзіць у Магілёве
Магілёўскі абласны суд 22 ліпеня пачне разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Алесі Сяргеенкі.
Магілёўскі абласны суд 22 ліпеня пачне разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Алесі Сяргеенкі.
Алеся Сяргеенка – жонка палітвязня Максіма Сяргеенка, якому далі тры гады калоніі за «лялькі» чыноўнікаў і Лукашэнкі. У гэтым тэксце яна распавядае, праз што даводзіцца праходзіць жанчыне, чый муж быў рэпрэсаваны за свае перакананні.