Ваенна-патрыятычны клуб Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адкрывае свой страйкбольны клуб.
Студэнты, якія запісаліся ў ВПК «БРУствер», цяпер бегаюць з аўтаматамі Калашнікава па ўніверсітэце (на фота — актавая зала на другім паверсе) і вывучаюць тактыку вядзення бою. Таксама яны вучацца страляць з розных палажэнняў.

Паводле задумы рэктарата, у БРУ павінна з’явіцца цэлы страйкбольны рух, і ўжо запланаваныя мерапрыемствы на бліжэйшыя пяць гадоў — ва ўніверсітэце павінны з’явіцца ўласны палігон і асобны тактычны клас, а ў кожнага факультэта — свая каманда.
Згодна з пагадненнем паміж урадам Беларусі і ўрадам Расіі, з 2018 года БРУ мае статус міждзяржаўнай адукацыйнай установы. У аўдыторыях універсітэта разам з дзяржаўным сцягам Беларусі абавязкова прысутнічае расійскі трыкалор.