За тры з паловай гады так і не змаглі знайсці кваліфікаванага праграміста.

Спачатку пры абслугоўванні падвіслі новыя запыты на куплю грашовых сертыфікатаў, якія замяняюць рэжымныя 50-кілаграмовыя перадачы, а з панядзелка сайт зусім “лёг”. Інтэрнэт-старонка выдае дастаткова прымітыўную памылку 503.

Папраўчая калонія №15 за тры з паловай гады так і не змагла знайсці кваліфікаванага праграміста. Нагадаем, інтэрнэт-крама ў ёй з’явілася ў жніўні 2021 года.

А 9 снежня мінулага года мы расказвалі, як адміністрацыя ПК-15 прапанавала сваякам асуджаных заказваць прадукты харчавання ў турэмнай краме і для працяглых спатканняў. Але сайт на той момант таксама не працаваў каля двух тыдняў, таму схема аплаты паслугі была не празрыстай.