Бадзёры падкаст на цяжкую тэму.
Вядомы беларускі юрыст і праваабаронца ПЦ “Вясна” Павел Сапелка, каардынатар кампаніі #Безправанарасправу, 20 лютага расказаў магілёўцам пра тое, як катуюць і здзекуюцца ў Беларусі.
Мы падрыхтавалі для вас аўдыяверсію выступу, з якога вы даведаецеся:
2:00 – як змантавалі відэакадры у пастарунку міліцыі, каб не было бачна, як збілі хлопца;
5:55 – як зняважылі некалькі чалавек, злучаных адным ланцугом;
10:20 – як беларусы баяцца казаць пра тое, што іх збівалі;
12:20 – пра адсутнасць надзейнага механізма ад катаванняў сілавікамі;
14:50 – пра розніцу ў катаваннях у 90-х і цяпер;
16:30 – пра тое, чаму ў Беларусі нельга дакладна палічыць, колькі было выпадкаў катаванняў з боку сілавікоў;
21:15 – пра тое, што Някляеў нават праз восем гадоў не можа адысці ад затрымання і збівання пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г.
23:51 – пра тое, як трэба ставіцца да дзяржавы ў кантэксце катаванняў.
ДАВЕДАЦЦА больш пра кампанію #Безправанарасправу можна на torture.spring96.org