Пра Ігара Марзалюка, Юрыя Стукалава і наогул пра тое, што адбывалася ў 90-ых і чаму дэмакратычнай дзвіжухі ў горадзе цяпер няма.
28 кастрычніка. Магілёў. mspring.online
У новым выпуску подкаста mspring.online «Слава Краіне» журналіст і актывіст 90-00-хх гадоў Аляксандр Буракоў параўноўвае грамадскія працэсу ў Магілёве розных эпох, распавядае, чаму дэпутат Ігар Марзалюк – малайца, а кіраўнік ЦГІ Юрый Стукалаў павінен быў бы спыніць дапамагаць гораду, а таксама чаму Лукашэнка ў 90-е ведаў нас лепш, чым мы самі.
0:30 – Некалькі этапаў дэмакратычнай дзвіжухі ў Магілёве: про панкаў, якімі палохалі школьнікаў, каб тыя не хадзілі на мітынгі.
04:50 – Магілёўскі дэбат-клуб, які дапамагаў моладзі станавіцца грамадскімі дзеячамі.
07:25 – Ігар Марзалюк і Ігар Пушкін – дзве зоркі Магілёва.
09:40 – Маральныя якасці дэпутата Марзалюка.
10:50 – Мінск і астатняя Беларусь – «дзве розныя краіны».
13:00 – Цяпер час пакалення, аб якое ўлада можа выціраць ногі.
13:50 – Пра тое, чаму Буракоў на месцы Юрыя Стукалава згарнуў бы усе праекты і з’ехаў.
16:25 – Да 2018 года старшыня гарвыканкама зрабіў хоць нешта, каб Магілёў не выглядаў як Крычаў.
18:25 – Тры варыянту для жыцця пры дыктатуры.
20:50 – Віна бабуль ў страчаным пакаленні.
22.45 – Нашы палітыкі дзейнічаюць да таго часу, пакуль гэта бяспечна.
24.00 – Хто прыйдзе на змену старому пакаленню.
28:00 – Кожнае наступнае пакаленне больш радыкальнае, чым папярэдняе.