Палітычны зняволены, вайсковы аналітык Ягор Лебядок правёў, як мінімум, 10 сутак у ШІЗА ў папраўчай калоніі №22 “Ваўчыныя норы”.
Пра гэта стала вядома ад іншых асуджаных калоніі.
Ягор Лебядок быў затрыманы ў ліпені 2022 года і асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 361-4 КК РБ (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за каментарый, дадзены “Еўрарадыё”, прызнанаму “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Нагадаем, 8 ліпеня мы паведамлялі пра тое, як пасля вызвалення з ІК-22 экс-лідэра Партыі БНФ Грыгорыя Кастусёва асуджаных масава сталі накіроўваць у ШІЗА і памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Гаворка ішла прыблізна пра 30 вязняў, а ў калонію прыбыла праверка, якая выявіла, што спісы асуджаных, якія падлягаюць амністыі (альбо памілаванню), былі складзеныя няправільна.