Правялі аналіз, дзе працуюць чальцы выбарчых камісій – электаральны працэс амаль цалкам кантралюецца выканкамамі, кіраўніцтвам устаноў адукацыі і дзяржпрапрыемстваў.

11 верасня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Роўна тры гады таму беларускі парламент даведаўся імёны сваіх новых засядацеляў. У 2019 годзе на новае дэпутацкае скліканне прэтэндуюць адразу два чалавекі, якіх “абралі” ў мінулы раз, а кантралююць гэта ўсё людзі, якія так ці інакш напрамую залежаць ад рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі і выканаўчай улады.

Кіраўнікі гарадоў, абласцей і раёнаў вызначаюцца прэзідэнтам, як і кіраўнікі вялікіх заводаў. А ўжо яны могуць прызначыць уласных памочнікаў і намеснікаў, якія вызначаюць жыццё цэлых галін у сваіх населеных пунктах – ад адукацыі да эканомікі.

Дзіўна, але менавіта гэтыя людзі цалкам кантралююць ход парламенцкай выбарчай кампаніі ў акруговых камісіях. Дык хто ж непасрэдна заняты ў выбарах па Магілёве?

Акруга: Магілёўская-Ленінская №84. Склад камісіі

Аляксейчыкава
Алена Мікалаеўна
– галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.
Болатаў
Сяргей Уладзіміравіч
– дэкан аднаго з факультэтаў БРУ.
Грэбенёў
Віктар Аляксандравіч
– старшыня Ленінскага Савета ветэранаў г. Магілёва
Грышанава
Таццяна Ігараўна
– начальник аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва
Дуброўская
Алена Віктараўна
– начальник аддзела арганізацыйнага забеспячэння магілёўскага філіяла беларускай чыгункі.
Жукава
Юлія Анатольеўна
– няма інфармацыі
Канаваленка
Юлія Аляксандраўна
– няма інфармацыі
Каралёва
Ірына Аляксандраўна
– старшныя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва»
Міхаленя
Мікалай Уладзіміравіч
– намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўліфтмаш» , былы намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама.
Аднаклубаў
Мікалай Браніслававіч
– старшыня першаснай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” на заводзе “Магілёўтрансмаш”.
Саламандра
Сняжана Станіславаўна
– педагог-псіхолаг дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 35 г Магілёва”.
Саладуха
Кацярына Міхайлаўна
– няма інфармацыі
Шэх
Марына Дзмітрыеўна
– начальнік аддзела кадраў завода « Мажэліт .

 

Акруга: Магілёўская-Цэнтральная №85. Склад камісіі

Баранаў
Уладзімір Арцёмавіч
– пенсіянер
Гарбаценка
Наталля Валянцінаўна
– выкладчык ДУА «Гімназія
№ 3 г. Магілёва» , былая намеснік дырэктара гімназіі.
Дворак
Святлана Васільеўна
– галоўная медсястра УАЗ “Магілёўская цэнтральная паліклініка”
Іваноў
Уладзімір Іванавіч
– намеснік генеральнага дырэктара (?) ААТ “Будтрэст №12 г. Магілёва”
Клімянкова
Вольга Іванаўна
– загадчыца ДУА «Яслі-сад № 46 г. Магілёва»
Казлоўскі
Сяргей Віктаравіч
– загадчык аддзяленнем грамадзянскага прамысловага будаўніцтва архітэктурна-будаўнічага каледжа
Краўцоў
Андрэй Фёдаравіч
– былы ваенны камісар Магілёўскага ваеннага камісарыята, пенсіянер.
Крукоўская
Алена Іванаўна
– загадчыца ДУА «Яслі-сад № 116» г. Магілёва .
Кулагін
Міхаіл Уладзіміравіч
– старшыня Магілёўскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў .
Санарова
Жанна Віктараўна
– намеснік загадчыцы па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад №117» г. Магілёва .
Хадасевіч
Вікторыя Мікалаеўна
– галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва.
Чугай
Аляксандр Аляксандравіч
– наменік дырэктара па выхаваўчай рабоце УА “Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя Рымскага-Корсакава”.
Шупікава
Вольга Мікалаеўна
– намеснік дырэктара СШ №25.

 

Акруга: Магілёўская-Кастрычніцкая №86. Склад камісіі

Аляксейчыкаў
Пётр Міхайлавіч
– дэпутат Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Белазораў
Васіль Васільевіч
– намеснік дырэктара магілёўскага аўтамабільнагазавода імя Кірава.
Бельская
Наталля Мікалаеўна
– супрацоўніца адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.
Баброў
Мікалай Сцяпанавіч
– намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.
Бальшакова
Алена Уладзіміраўна
– дырэктар МДУПП «Цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм».
Булчынская
Таццяна Віктараўна
– дырэктар упраўлення “Дарсэрвіс” ААТ “Дарожна-будаўнічы трэст №3” Магілёва .
Кажамякін
Аляксандр Канстанцінавіч
– начальнік упраўлення па ідэалагічнай працы і кадрах ААТ «Магілёўхімвалакно».
Сяргееў
Кірыл Мікалаевіч
– няма інфармацыі
Смалякоў
Аляксандр Аляксандравіч
– Няма інфармацыі.
Федарцова
Жанна Міхайлаўна
– старшыня прафсаюзнага камітэта першаснай арганізацыі Белхімпрафсаюза ААТ «Прамжылбуд».
Шэвелева
Наталля Эдуардаўна
– начальнік аддзела кадраў ААТ «Магілёўхімвалакно» (магчыма, былая).
Шынкарэнка
Анастасія Уладзіміраўна
– няма інфармацыі.
Шыракеева
Юлія Віктараўна
– сакратар прыёмнай дарожна-будаўнічага ўпраўлення дарожна будаўнічага трэсту №3.

Акруга: Магілёўская-Прамысловая №87. Склад камісіі

Бондар
Раман Яўгенавіч
– начальнік дыягнастычнай станцыі ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
Варапаеў
Аляксандр Сяргеевіч
– намеснік начальніка інспекцыі па падатках і зборах Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.
Касаткіна
Таццяна Вітальеўна
– намеснік дырэктара КУП ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Магілёва
Капенкіна
Таццяна Аляксееўна
– загадчыца ДУА «Яслі-сад №73» г. Магілёва.
Маразевіч
Аксана Уладзіміраўна
– загадчыца ДУА «Яслі-сад №47» г. Магілёва.
Мудрагелаў
Пётр Пятровіч
– старшныя Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў.
Мысліўчык
Алена Валер’еўна
– начальник аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.
Радзькоў
Дзмітрый Аляксандравіч
– дырэктар СДЮШАР №7.
Суслаў
Віктар Серафімавіч
– галоўны лекар УАЗ «Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер.
Трушына
Таццяна Віктараўна
– намеснік загадчыцы ДУА «Яслі-сад №73» г. Магілёва.
Шайдава
Наталля Аляксандраўна
– в.а. першага сакратара Кастрычніцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Магілёва.
Шкуратава
Ала Станіславаўна
– намеснік дырэктара Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.
Шульгоўская
Рыта Мікалаеўна
– намеснік старшыні гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”.