У бліжэйшы час яна наўрад ці адправіцца адпачываць у краіны Еўрасаюза.
Еўрапейскі саюз зацвердзіў трэці пакет санкцый супраць беларускіх уладаў і кампаній, якія актыўна падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. У новым спісе – 29 прозвішчаў фізічных асоб і 7 найменняў арганізацый.
Сярод самых вядомых – старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, экс-міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.
Зрэшты, у гэты раз дасталася і тым, хто, на думку еўрачыноўнікаў, ладзіў рэпрэсіі ў беларускіх рэгіёнах. Адно з прозвішчаў у санкцыйных спісе належыць суддзі суда Ленінскага раёна Магілёва Алене Літвіной – у гэтым годзе яе прозвішча даведаліся дзясяткі магілёўцаў, якіх яна пакаралі за мірны пратэст.
![]()
“НЯСЕ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАДРЫЎ ВЯРШЭНСТВА ЗАКОНУ”
![]()
У санкцыйныя дакуменце 32020R2129, які быў апублікаваны ў часопісе ЕС, прозвішча і імя Алены Літвіной стаяць пад нумарам 80. Тое, што гэта менавіта «наша» суддзя, няма ніякіх сумневаў – у графе ідэнтыфікуючая інфармацыя стаіць пазначэнне «Judge of the Leninsky district court in Mogilev» [суддзя Ленінскага раённага суда ў Магілёве].
Згодна з пазіцыі Еўразвяза, Літвіна «нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў вяршэнства закона».
«У якасці суддзі Ленінскага раённага суда Магілёва яна нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні ў дачыненні да журналістаў, лідараў апазіцыі, актывістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Сяргею Ціханоўскаму – актывісту апазіцыі і мужу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Аб парушэннях права на абарону паведамлялася падчас судовых працэсаў, якія праводзяцца пад яе наглядам.
Таму яна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў вяршэнства закона, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.
![]()
ЧАМУ ПАД САНКЦЫЯМІ МЕНАВІТА ЛІТВІНА?
![]()
23 ліпеня 2020 года менавіта Алена Літвіна судзіла па відэасувязі ў Магілёўскім абласным судзе палітыка і блогера Сяргея Ціханоўскага. На той момант ён ужо быў пад вартай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Гродна 29 траўня і знаходзіўся ў мінскім СІЗА №1.
Тады Літвіна вынесла пастанову, згодна з якой Ціханоўскі зладзіў «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» прама падчас законнага пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь 27 траўня перад ГЦ «Атрыум» у Магілёве. За гэта суддзя пакарала чалавека, які знаходзіўся ў СІЗА, 15 суткамі арышту.
Варта адзначыць, што на тым працэсе, па ўспамінах журналіста MSPRING.MEDIA, Літвіна паводзіла сябе вельмі нервова і зло. Пасля таго, як нехта з залы выгукнуў Ціханоўскаму фразу “Мы з табой“, яна выдаліла ўсіх гледачоў і журналістаў.
Менавіта суд над Ціханоўскім, мяркуючы па ўсім, і стаў галоўнай падставай для ўключэння Літвіной у санкцыйных спіс.
Спасылкі еўрачыноўнікаў на “шматлікія палітычна матываваныя рашэнні ў дачыненні да журналістаў, лідараў апазіцыі, актывістаў і пратэстуючых», вядома, так жа паўплывалі, але ёсць і тыя, хто вызначыўся на гэтай ніве ярчэй. Па дадзеных валанцёраў праваабарончай каманды MAYDAY, Літвіна судзіла магілёўцаў па “палітычных” кейсах не так часта, як, да прыкладу, яе калега Аксана Ратнікава.
![]()
НЕ ЦІХАНОЎСКІМ АДЗІНЫМ
![]()
За гэты год, акрамя суда над Сяргеем Ціханоўскім, у Алены Літвіной хапала яркіх паседжанняў. Напрыклад, менавіта ёй даверылі судзіць у Магілёве першую крымінальную справу з палітычным падтэкстам пасля выбараў 9 жніўня.
Магілёўца Уладзіміра Шустава, экс-камандзіра ўзвода АМАП, абвінавацілі ў тым, што ён падчас разгону на плошчы Зорак 10 жніўня ужыў фізічны гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Дзяржабвінаваўца Івуціна запытвала для Шустава 5 гадоў калоніі, Літвіна жа абмежавалася 3 гадамі пазбаўлення волі.
У кастрычніку Літвіна дала 12 сутак арышту па артыкуле 23.34 КаАП РБ медыку Андрэю Вярбіцкаму, тым самым давёўшы агульны яго тэрмін знаходжання ў няволі да 26 сутак.
У верасні Алена Літвіна судзіла галоўрэда сайта 6tv.by Зміцера Салаўёва, таксама пастанавіўшы арыштаваць яго на 7 сутак. У тым жа месяцы 8 сутак арышту былі прызначаны актывісту Андрэю Лявонаву. У наступным у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па факце фізічнага гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
Гэта – толькі некалькі яркіх эпізодаў. Адміністрацыйных судоў у дачыненні да магілёўцаў за мірныя пратэсты суддзя Літвіна правяла куды больш.
Уключэнне ў санкцыйных спіс ЕС – значны ход у дачыненні да суддзяў і чыноўнікаў, якія занядбалі міжнароднымі нормамі і правамі чалавека. Калі верыць ЕС, усе актывы Алены Літвіной ў зоне Еўрасаюза будуць замарожаны, а ёй забароняць уезд на тэрыторыю блока.
Зрэшты, ёсць падазрэнне, што сама суддзя наўрад ці заўважыць ўздзеянне санкцый на яе жыццё.