Працягваюцца затрыманні актывістаў і журналістаў у Магілёве.
Увечары 8 жніўня ў Магілёве быў затрыманы сябра Сойму Партыі БНФ Зміцер Салаўёў. Аўтамабіль, якім кіраваў Салаўёў, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ ў Магілёве каля 19-30.
Каля 20-00 супрацоўнікамі ДАІ былі затрыманыя Аксана Закрэўская і Сяргей Лапуцін, разам з іх дачкой:
Видэа – тэлеграм-канал @belamova
Закрэўская і Лапуцін – актывісты штаба Валерыя Цапкалы, Сяргей быў магілёўскім каардынатарам ініцыятыўнай групы незарэгістраванага кандыдата.
У абодвух выпадках у супрацоўнікаў ДАІ нібыта узніклі пытанні да дакументаў на аўтамабілі, трэба меркаваць, яны “падазраюць угон”, як гэта было пры затрыманні Аляксандра Буракова 5 жніўня:
Зміцер Салаўёў з’яўляецца галоўным рэдактарам навінавага партала 6tv.by.
Зміцер Салаўёў быў дастаўлены ў РАУС Ленінскага раёна, там жа знаходзіцца Сяргей Лапуцін і Аксана Закрэўская з іх дачкой (пазьней Аксану з дачкой вызвалілі).
Як стала вядома, Дзмітрыя Салаўёва абвінавачваюць у непадпарадкаванні, ён затрыманы. Ён аб’явіў галадоўку.