Святлане Сакалоўскай і яе адвакату не даюць нават азнаёміцца з матэрыяламі справы.
Разам з праваабарончым цэнтрам “Вясна” мы публікуем гісторыі пра тое, як беларусы сутыкаюцца са здзекаваннямі і лаянкай з боку работнікаў праваахоўных органаў. Усе гэтыя гісторыі рэальныя.
Нажаль, нешматлікія з пацярпелых вырашаюцца дамагацца пакарання сваіх крыўднікаў. Злачынцы застаюцца пры заробках і пагонах. А людзі – неабароненымі ад міліцэйскага гвалту.
Сёння ў рубрыцы #БезПраваНаРасправу – гісторыя актрысы Святланы Сакалоўскай.