А пенсіянерам – па дзяржгазеце.
Намесніца дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «ВязоўніцаАгра» Асіповіцкага раёна Дар’я Краўцова расказала пра рэаліі глыбінкі.
У гэтым былым калгасе, які цяпер з’яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам з дзяржаўным капіталам, працуе каля 300 чалавек. Тым не менш там створаныя тры інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія штомесяц абавязаныя наведваць жывёлаводаў, паляводаў і механізатараў і кантраляваць іх.
Нават на такіх невялікіх прадпрыемствах дзейнічаюць адзіныя сістэмы інфармавання калектыву, у арсенале якіх сходы, выступленні прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання і індывідуальная праца. Пра рашэнні ўладаў сельскіх жыхароў інфармуюць на абавязковых штомесячных Адзіных днях інфармавання.
На ідэолагаў ускладзены абавязак па «забеспячэнні вытворчай дысцыпліны і фарміраванні маральна-псіхалагічнага мікраклімату».
Таму падчас уборачнай кампаніі было вырашана кожную раніцу на машынным двары гаспадаркі ўрачыста падымаць дзяржаўны сцяг у гонар перадавікоў працоўнага спаборніцтва.
Акрамя таго, работнікаў сельгаспрадпрыемства прымушалі ўдзельнічаць у мітынгах і аўтапрабегах, займацца добраўпарадкаваннем помнікаў і месцаў пахавання загінулых у гады Другой сусветнай вайны. Штогод сельскі ідэолаг павінен накіраваць аднаго ўдзельніка на рэспубліканскі форум сельскіх жанчын і падрыхтаваць маладую сям’ю для ўдзелу ў раённым конкурсе «Уладар сяла».
Таксама ідэолаг сочыць за тым, каб пенсіянеры — былыя работнікі прадпрыемства — былі падпісаныя на раённую дзяржаўную газету за кошт прафкама. Дзякуючы гэтаму раённыя выданні захоўваюць наклад, а пенсіянеры атрымліваюць «ідэалагічна правільную інфармацыю».