Амаль два дзесяткі зручных скрыншотаў для прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якія ён можа спасылацца дзеля захавання смяротнага пакарання ў краіне.

23 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


21 ліпеня Магілёўскі абласны суд прысудзіў Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному расстрэл, а таксама даў тэрмін у 24 гады Таццяне Гершанковай і 22 гады Барысу Калеснікаву.

З 2009 па 2015 Гершанкоў, Гершанкова, Беражны і Калеснікаў забівалі ўладальнікаў кватэр, каб завалодаць іх нерухомасцю. Следства даказала дачыненне «чорных рыэлтараў» да смерці шасці чалавек. Яшчэ тры забойствы група планавала здзейсніць, але фігурантаў справы змясцілі пад варту.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турбьёрн Ягланд выказаў занепакоенасць смяротным прысудам і заклікаў Беларусь увесці мараторый. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца Еўрасаюз – пра гэта паведаміла прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні Майя Касьянчыч.

Затое прысуд да расстрэлу горача адобрылі нашы суайчыннікі, пра што паведамілі ў шматлікіх каментарах у Інтэрнэце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Беларусы – мірныя людзі.

Каментары ўзятыя з форума TUT.by, груп “Укантакце” Могилев.Live і Могилев.Онлайн.