Вясёлы малочнік можа сабраць колькі заўгодна найсмачнейшых вяршкоў, але да вяршкоў грамадства, якія шлюць пытанні ў падкаст MSPRING.ONLINE, яму не дабрацца.
Ужо ў бліжэйшы панядзелак а 12:05 на сайце нашага часопіса і ў адпаведных сацсетках з’явіцца чарговае аўдыё, у якім сябры нашай рэдакцыі адкажуць на любое вашае пытанне. Насамрэч любое – ад «Калі ў Беларусі адменяць смяротнае пакаранне» да «За колькі вы ў апошні раз куплялі страусіныя яйкі».
Аўтару лепшага пытання мы дорым маленькі прыз. У мінулы раз мы абяцалі дзесяць пачкаў марозіва, у гэты – пакуль сюрпрыз.
Дарэчы, пра гэта. Аўтар лепшага пытання мінулага эпізоду нашага падкаста («Колькі трэба журналістаў, каб укруціць лампачку»), адгукніся! Твой прыз дагэтуль пакутуе ў нізкіх тэмпературах у маразільніку!
Пытанні ў гэты раз прымаюцца аж да вечара суботы, 6 ліпеня.
Задаць іх можна ў гэтай ананімнай форме (можна пазначыць ваш кантакт, каб мы ведалі, як звязацца з вамі, калі вы выйграеце прыз за лепшае пытанне):
А таксама ў асабістыя паведамленні ў нашых сацсетках:
Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram
Тут можна пачуць, што адбывалася ў мінулы раз (вельмі шмат было пра «Вячэрні Магілёў»):