Столькі будоўляў і рамонтаў дзеля 12 кастрычніка.
3 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбудзе ў Магілёў 12 кастрычніка, заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. Дакладная праграма палітычнага лідэра пакуль невядомая, аднак хутчэй за ўсё ў горадзе ён пабудзе літаральна некалькі гадзін.
Раней беларускія СМІ паведамлялі, што Пуцін можа прабыць у горадзе два дні – 11 і 12 кастрычніка.
Усяго з расейскага боку ў V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, акрамя Пуціна, прымуць удзел 21 губернатар яшчэ 16 начальнікаў прадстаўнічых органаў улады. Гэта не так шмат – усяго ў Расеі толькі губернатараў больш 80 чалавек.
З беларускага боку абавязкова будуць удзельнічаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка кіраўнікі абласцей і іншыя чыноўнікі.
V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Магілёве 10 -12 кастрычніка. На мерапрыемстве плануецца падпісанне некалькіх дзесяткаў дамоваў аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі, а таксама агульнай інтэграцыі заканадаўства дзвюх краін.