Валадар Цурпанаў выслаў больш сотні зваротаў і чакае столькі ж адказаў.
25 сакавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі
Магілёўскі праваабаронца і актывіст Валадар Цурпанаў накіраваў зварот кожнаму дэпутату ніжняй Палаты парламента. У сваім лісце ён патрабуе ад парламентарыяў публічна заявіць пра сваю пазіцыю адносна пагрозы інкарпарацыі нашай краіны ў склад Расіі.
Апроч гэтага, Цурпанаў таксама запатрабаваў абвясціць, якія дзеянні, скіраваныя на перавод структур войска, КДБ і МУС у рэжым падвышанай боегатоўнасці, здзейсніў кожны дэпутат.
Яшчэ праваабаронца вылучыў патрабаванне «тэрмінова падрыхтаваць прапановы і высунуць заканадаўчую ініцыятыву для перагляду вайсковай дактрыны Беларусі, каб абвясціць Расію найпершым і галоўным ворагам».
Усе гэтыя патрабаванні Цурпанаў распісаў для кожнага са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Даць адказ на іх павінны напрацягу месяца.
Раней праваабаронца прасіў ад дэпутатаў мясцовых Саветаў, а таксама гарвыканкама і аблвыканкама, пазначыць сваю пазіцыю па пытанню «расійскай пагрозы». Прадстаўнікі ўлады і службоўцы, зрэшты, масава адпісалі Цурпанаву, што ніякай пагрозы з боку расійскай дзяржавы яны не бачаць.
Расія, Валадар Цурпанаў,