Пра інцыдэнт заявіў телеграм -канал Nexta, прадставіўшы фота дакумента дзіўнага зместу.
7 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі photo – politex.mogilev.by, носіць ілюстрацыйны характар
Телеграм-канал Nexta заявіў, што ў маладзёнаў, якія навучаюцца ў магілёўскім палітэхнічным каледжы, запатрабавалі прадставіць спасылкі на свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Пазней блогер Сцяпан Святлоў, які вядзе канал, паведаміў, што ў вучняў прасілі таксама даць лагіны і паролі ад акаўнтаў.
У якасці доказу ён апублікаваў фота пратаколу, паводле якога сем чалавек праходзілі «праверку ведаў па тэме “Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у інфармацыйнай прасторы Інтэрнэт”». Мяркуючы па ўсім, навучэнцаў «ганялі» па артыкулах адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксу, якія рэгулююць адказнасць за распаўсюд парнаграфіі, экстрэмісцкіх матэрыялаў, нацысцкіх сімвалаў і іншае. У канцы ад студэнтаў запатрабавалі подпісы, што яны азнаёмленыя з прававымі наступствамі парушэнняў.
Акрамя таго, навучэнцы павінны былі ўказаць свае акаўнты ў сацыяльных сетках, а ў выпадку іх змены – паведаміць пра гэта куратару вучэбнай групы ў трохдзённы тэрмін.
Як адзначае блогер, усе студэнты адмовіліся гэта рабіць.