30 снежня супрацоўнікі 11-га Упраўлення ГУБАЗіК МУС РБ заявіліся з ператрусам да эколага Леаніда Платоненка.
Адразу пасля гэтага мужчыну павезлі на допыт, аднак у межах якой канкрэтнай крымінальнай справы – невядома. Вядома толькі, што тычыцца “абразы кагосьці ў Інтэрнеце“.
Таксама Платоненка далі на подпіс паперу, дзе ён абавязваецца не ўдзельнічаць у экстрэмісцкай дзейнасці і дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Пасля гэтага Платаненка быў адпушчаны.