Удзельнікі праекта збіраюць пластыкавыя накрыўкі, каб дапамагчы купіць медыкаменты, інвентар і абсталяванне для хворых дзяцей.
21 верасня. Магілёў. Вераніка Коўтун
Магілёўская вобласць далучылася да праекту «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Аўтары праекта чакаюць, што накрыўкі, прыдатныя для перапрацоўкі, дапамогуць набыць патрэбныя тавары для хворых дзяцей.
У Беларусі збор вечак вядзецца ва ўнівэрсытэтах, школах, дзіцячых садках, кафэ, офісах і нават пад’ездах. Арганізатарамі праекта дасягнутая дамоўленасць з перапрацоўчым заводам і іншымі аб’ектамі, у якіх будуць устаноўлены спецыяльныя кантэйнеры для збору накрывак, таксама знойдзены склад для іх захоўвання на бязвыплатнай аснове.
На сённяшні дзень па ўсёй краіне сабрана больш за 4 тоны накрывак і дзейнічае каля 90 пунктаў збору.
Пакуль у Магілёве няма спецыялізаваных кантэйнераў, але накрыўкі можна прыносіць у IT-школу “Мэла Роса” па адрасе зав. Пажарны, 9 (4-ы паверх). У навучальных класах школы стаіць скрынка для збору.
Акрамя гэтага сабраную другсыравіну можна перадаць валанцёрам Даніілу Халейко і Валерыю Хмяльніцкаму.
У хуткім часе ў гандлёвых аб’ектах Магілёва будуць устаноўлены ёмістыя кантэйнеры для збору накрывак, у якіх будзе назапашвацца да 16 кг.
Зараз каманда мае патрэбу ў фінансавай падтрымцы, каб на працягу года ўстанавіць 70 кантэйнераў для збору пластыкавых накрывак. Дапамагчы можна, здзейсніўшы разавы плацёж або аформіўшы штомесячную падпіску на платформе «Імёны» (праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі»).