Завадатара Марша недармаедаў ў Магілёве Аляксандра Страха схапілі ў ягонай кватэры.
25 сакавіка. Магілёў Алесь Святліцкі
Увечары 24 сакавіка ў дом да сябра партыі БНФ, афіцэра ВМС у запасе Аляксандра Страха ўварвалася міліцыя. Ён паспеў паведаміць пра гэта свайму таварышу Аляксандру Шаўцову.
–Да яго пастукаліся каля 5-й вечара. Ён доўга не адчыняў, адмаўляўся выходзіць. Пасля гэтага яму адключылі святло. У апошні раз, калі ён паспеў са мной звязацца, ён сказаў, што да яго уварвалася міліцыя. Ніякіх падрабязнасьцяў ён не паведаміў, – распавёў Шаўцоў.
У магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання адмовіліся даць інфармацыю, дзе ў дадзены момант знаходзіцца Аляксандр Страх. Верагодна, ён знаходзіцца ў Ленінскім РАУС, дзе на яго складаюць пратакол.
Пенсіянер быў гатовы да затрымання, пра што заяўляў на сваёй старонцы ў Facebook. Яго хацелі схапіць адразу пасля акцыі 15 сакавіка, аднак ён здолеў пазбегнуць гэтага.
У затрыманага ёсць сын з інваліднасцю.