Спачатку кватэру Станіслава Паўлінковіча падвергнулі ператрусу, пасля чаго канфіскавалі кампутар.
7 сакавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Здымак – БелаПАН
Міліцыя прыйшла з ператрусам да Паўлінковіча і яго бацькоў у дзень 7 сакавіка. Ператрус доўжыўся некалькіх гадзін. Паводле папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі органаў унутраных спраў падазраюць актывіста ў распаўсюдзе парнаграфіі, аднак сам актывіст адмаўляе гэта і звязвае ператрус з палітычнай дзейнасцю і актыўным удзелам у акцыях супраць “падатку на дармаедства”.
Нягледзячы на пратэсты Паўлінковіча і ягоных бацькоў, міліцыя канфіскавала кампутарную тэхніку для экспертызы. Самога актывіста завезлі ў Ленінскі РАУС для дачы паказанняў.
За апошні год гэта ўжо другі раз, калі органы ўнутраных спраў прэсуюць Паўлінковіча. У верасні 2016 года яго спрабавалі аштрафаваць за заклікі да ўдзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу супраць фальсіфікацыі выбараў. Тады справу спынілі.