Станіслаў Паўлінковіч цэлы дзень не выходзіў на сувязь.

25 сакавіка. Магілёў-Мінск. Алесь Святліцкі


Актывіст Станіслаў Паўлінковіч збіраўся ўзяць удзел у шэсці Мікалая Статкевіча ў Менску, аднак да месца ён не дабраўся. Раней ён папярэджваў рэдакцыю mspring.online пра тое, што калі яго тэлефон будзе недаступны пасля дванаццаці гадзін дня 25 сакавіка, то яго трэба лічыць затрыманым. Адзначым, што шэсця апазіцыі, куды заклікаў Статкевіч, не было – міліцыя загадзя «зачысціла» ўсіх удзельнікаў, журналістаў і праваабаронцаў.

На працягу ўсяго 25 сакавіка сувязі з актывістам не было. Яго бацькі толькі вечарам  даведаліся, што сын утрымліваецца ў ІЧУ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Яго затрымалі, нібыта, за парушэнне правілаў дарожнага руху і супраціў міліцыі яшчэ 24 сакавіка.

У гэты ж дзень Паўлінковіч ў сваім Facebook паведаміў, што за ім сочаць.

Апошнія некалькі гадоў міліцыя рэгулярна рэпрэсуе Паўлінковіча за яго ўдзел у несанкцыянаваных уладамі масавых мерапрыемствах. Роўна год таму ён атрымаў пяць сутак арышту за спробу пратэсту на акцыі ў Дзень Волі-2017.

Апошнія адміністрацыйнае парушэнне Паўлінковіча датуецца вераснем 2017 года, за акцыю пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017» у Мінску. Тады ён атрымаў 460 рублёў штрафу.

Акрамя таго, на актывіста заводзілі крымінальную справу па падазрэнню ў распаўсюдзе парнаграфіі, аднак доказаў яго віны ў следства не знайшлося.