Сакрэт шчаслівай сям’і – каб ніякай гомасэксуальнасьці і каб захоўвалася іерархія паміж мужчынам і жанчынай.

19 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


19 траўня ў парку Горкага праваслаўная царква правяла фэст для дзяцей і бацькоў «Сямейныя традыцыі». Праграма фэсту была распрацавана «на аснове сямейных традыцый і каштоўнасцяў сям’і Раманавых» – апошніх кіраўнікоў Расійскай імперыі.

Свята выйшаў даволі мілым – дзецям і іх бацькам у якасці забаў прапаноўвалі пагуляць у настольныя гульні, прымерыць форму супрацоўніка ДАІ, перацягваць канат, вязаць вузлы і многае іншае.

У сектары, пазначаным як “Жаночы клуб”, арганізатары размясцілі банер «Рэцэпт шчаслівай сям’і». На іх думку, шчаслівымі ў шлюбе могуць быць толькі мужчына і жанчына, «аднак у свеце існуе тэндэнцыя да распаўсюджвання гомасэксуальных саюзаў, а ў некаторых краінах аднаполым партнёрам дазваляюць нават усынаўляць дзяцей».

Яшчэ адзін інгрэдыент шчаслівай сям’і – іерархія паміж мужам і жонкай, бо менавіта жанчыны «выходзяць замуж». І робяць гэта не для таго, каб трымаць каго-небудзь пад абцасам або задавальняць чыесьці патрэбы, а каб быць, “як за каменнай сцяной”.

Фестываль «Сямейныя традыцыі» прымеркаваны да 150-годдзя з дня нараджэння апошняга расійскага імператара Мікалая II, 100-годдзю з дня пакутніцкай смерці святой царскай сям’і, а таксама Міжнароднаму дню сям’і.