Некалькі дзясяткаў жыхароў вёскі Сенькава, што пад Магілёвам, просяць гарадскія ўлады разабрацца, куды пайшлі сродкі, якія былі вылучаныя на капрамонт дарог.

КУП «Магілёўаблдарбуд» павінна было здзейсніць капітальнае абнаўленне трасы па маршруце «Буйнічы-Цішоўка-Севасцьянавічы-Сенькава-Ільінка” з чэрвеня па лістапад 2015 года, што пазначана ў пашпарце аб’екта. Як сцвярджаюць жыхары, «да цяперашняга моманту ні ў адной з пералічаных вёсак не відаць слядоў рамонту». З усіх пералічаных населеных пунктаў, асфальт пакладзены толькі ва ў Ільінцы, што звязана, на думку падпісантаў, з тым, што там знаходзіцца дача дырэктара ААТ «Магілёўаблаўтатранс» Валерыя Васілеўскага.

«Уся дарога ад трасы М4 Магілёў-Мінск да в. Сенькава пакрыта ямамі і лужынамі, па якіх у дадзены момант, пасля сходу снега і адлігі, вельмі цяжка праехаць не толькі на легкавым аўтамабілі, але і школьным аўтобусе, які ледзь можа развярнуцца і не забуксаваць . Прайсці пешшу немагчыма нават у галёшах, а выключна толькі ў гумавых ботах».

Падпісанты просяць пракуратуру Магілёўскага раёна і Камітэт дзяржкантролю разабрацца, чаму не быў праведзены капітальны рамонт і прасачыць за тым, каб дарогу ўсё-такі адрамантавалі. Акрамя гэтага, жыхары Сенькава просяць усталяваць, куды ж пайшлі грошы, выдзеленыя на капрамонт, якога не бачна.

Шамбалова - жалоба кол. 2016-1