Рабочым загадана здзяйсняць «мінімум рухаў» і сыходзіць у адгулы.

21 ліпеня. Магілёў. “Магілёўліфтмаш”. Ігар Лазоўскі


У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ў суполцы Могилев.Live з’явілася фота раздрукоўкі парадку Дня інфармавання, з якога вынікае, што «Магілёўліфтмаш» ўзмоцнена рыхтуецца да прыезду ВСА (вышэйшая службовая асоба – так абазначылі прэзідэнта ў лісце).

wjlkhFudc1Q
Сыходзячы з дакумента, рабочым забаронена праносіць заплечнікі і вялікія сумкі, ім трэба абавязкова мець пропускі і пашпарты. Людзі, якіх адабралі для камунікацыі з Лукашэнкай, павінны будуць знаходзіцца пад наглядам адказных, у якіх будуць спісы. Усе астатнія павінны знаходзіцца ў цэхах, пры гэтым вокны і жалюзі павінны быць зачыненыя. Усім прадпісваецца здзяйсняць мінімум рухаў, жадаючым павінны даць адгулы.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі ўжо пацвердзілі, што прэзідэнт сапраўды мае намер заўтра наведаць завод.

Таксама ў сацсетцы з’явіліся фатаграфіі «падрыхтоўкі» да прыезду ВДЛ – аўтастаянкі ачышчаны, паркоўка каля завода максімальна абмежавана.

_ExXCVX8BEw IpdwBz7grIw S6D7m67Y0Aw