Некаторыя асуджаныя выходзяць па амністыі і памілаванні не пры начальніках папраўчых калоній.
Нагадаем, учора стала вядома, што ў гомельскай жаночай папраўчай калёніі №4 прызначаны новы начальнік — Станіслаў Кавалёў, які раней займаў у гэтай жа калёніі пасаду намесніка начальніка па рэжыму і аператыўнай працы. Да гэтага некаторы час ён выконваў абавязкі начальніка.
Як стала вядома MSPRING.MEDIA, напярэдадні вызвалення палітзняволеных нечакана пайшоў у адпачынак начальнік бабруйскай ПК-2 Яўген Бубіч, які ўжо выкарыстаў дні адпачынку ў чэрвені.
Таксама дакументы ў шклоўскай ПК-17 падпісвае ў якасці часова выконваючага абавязкі начальніка калёніі Аляксей Маскалеў замест Аляксандра Карніенкі.