Паштовая сістэма Беларусі атрымала новыя спісы тых асуджаных, каму забаронена перасылаць грошы.

Праблемы з адпраўкай сродкаў пачаліся прыкладна з 16 студзеня. Асуджаныя, якім яшчэ ў канцы снежня сумы даходзілі без праблем, зараз апынуліся ў “чорным спісе”. Супрацоўнікі паштовых аддзяленняў не хаваюць, што спісы прыйшлі з Менска і датычацца яны палітычных вязняў.