Рэсурс, падкантрольны магілёўскім сілавікам, паведаміў, што MAYDAY і яшчэ некалькі мясцовых тэлеграм-каналаў прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Нібыта рашэнне аб гэтым вынес “адзін з судоў г. Магілёва” (які менавіта – не ўдакладняецца) 5 студзеня 2022 года.
Рэдакцыя MAYDAY адзначае, што ў гэты дзень у раскладах судоў Кастрычніцкага, Ленінскага і Магілёўскага раёнаў ніякіх паседжанняў, звязаных з прызнаннем хоць чагосьці экстрэмісцкімі матэрыяламі, не было.
Гэта значыць альбо суд правялі таемна, альбо ніякага паседжання ў прынцыпе не было, а адпаведную пастанову могуць пры неабходнасці падпісаць заднім днём.
Акрамя таго, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў тэлеграм-канала MAYDAY папросту няма, як і іншых тэлеграм-каналаў:
«Празрысты Магілёў»
«6tv.bу Магілёўскі рэгіён»
“MAYDAY”
«Магілёў 30-нік»
«Бабруйск 375»
«567 раён»
«Кісялевічы»
“Бабруйск. Фарштадт. Авіягарадок»
«ДАК 47 Бабруйск»
«Касцюковічы»
“Глуск 97%”
“Шклоў 97%”
У сваю чаргу, каманда MAYDAY нагадвае, што пісаць праўду пра падзеі ў родным рэгіёне – не экстрэмізм і рашуча абвяргае ўсе нікчэмныя абвінавачванні на гэты конт.