Вірусны хіт трапіў нават у топы расійскіх медыя.
19 красавіка прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з традыцыйным лістом да беларускага народа і парламента. Ён нагаварыў шмат цікавостак, якія, безумоўна, разбяруць і без нас.
На сходзе ў Авальнай зале Дома ўрада здарылася іншая важная рэч: мы, нарэшце, даведаліся, хто галоўны фанат Аляксандра Рыгоравіча. Гэта доктар гістарычных навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі Ігар Аляксандравіч Марзалюк.
Вы толькі паглядзіце, з якім захапленнем ён слухае выступ прэзідэнта.
У відэа з Марзалюком ёсць усе шанцы стаць мемам – яго ўжо запосцілі не толькі беларускія паблікі і СМІ, але і расійскія «Лентач», Pikabu, Trinixy.ru і іншыя.
Ігар Марзалюк – супярэчлівы дэпутат і навуковец. З аднаго боку, ён робіць важкі ўнёсак у развіццё археалогіі ў Беларусі. З іншай – выконвае ролю правадыра ідэалогіі ўлады, якая часам не зусім добра ставіцца да ўласнага ж народа.