Учора, 9 жніўня, сотні гараджан выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Магілёва. Улады адказалі масавымі затрыманнямі.

Людзі пачалі збірацца пасля заканчэння галасавання на плошчы насупраць ГЦ “Атрыум”. Міліцыя пачала затрымліваць удзельнікаў, пазней пачалася татальная “зачыстка” цэнтральных вуліц. Цэнтр гораду быў перакрыты для праезду аўтамабіляў, прапускаўся толькі грамадскі транспарт.

 

Фота Анжалікі Васілеўскай, TUT.BY

Фота Анжалікі Васілеўскай, TUT.BY

Фота Анжалікі Васілеўскай, TUT.BY

 

Былі затрыманыя больш за 100 чалавек.