Адзін з ініцыятараў «прагулкі дармаедаў» Уладзімір Шанцаў абвясціў аб адмысловай акцыі для тых, хто прад‘явіць «ліст шчасця» з падаткавай.
21 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі
Лідэр АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шанцаў ужо шмат гадоў трымае невялікі бізнэс – аказвае паліграфічныя паслугі. Прадпрымальнік анансаваў, што прадаставіць скідкі «сацыяльным утрыманцам» на «Маршы дармаедаў», які прайшоў у нядзелю ў цэнтры Магілёва
– Я прапаную ўсім прадпрымальнікам падтрымаць сваіх суграмадзян і рабіць зніжкі тым, каго ўлада лічыць дармаедамі, – заяўляў падчас мітынгу Шанцаў.
21 лютага ў павільёне, у якім працуе палітык, з’явілася абвестка пра зніжку тым, хто прад’явіць «ліст шчасця» з падаткавай. Па словах Уладзіміра Шанцава, за некалькі гадзін працы за зніжкай звярнулася толькі адна кліентка. Аднак яна не змагла прад’явіць дакумент, які пацвярджаў бы яе статус “дармаеда”.
– Я лічу, што беларусам надышла пара аб’яднацца. Лепш за ўсё гэта паказаць на сваім прыкладзе, – сказаў палітык.
Акрамя гэтага, ён заявіў намеры правесці яшчэ адной «шпацыр дармаедаў».
– Дакладнай даты пакуль няма. Мы збярэмся разам з калегамі ў чацвер 23 лютага абгаворым фармат і час будучага мерапрыемства, – сказаў Шанцаў.