Каля сямай гадзіны вечара 30 сакавіка ІЧУ пакінулі Дзмітрый Люнтаў і Ігар Чырак.
30 сакавіка. Магілёў. Ізалятар часовага ўтрымання, Крупскай, 99Б
Сустракалі вызваленых два дзесяткі чалавек, сярод якіх былі праваабаронцы, журналісты і палітыкі. Сярод іх былі паплечнікі з БСДП (Грамада), у якой састаяць абодва арыштанта.
У падарунак Чыраку і Люнтаву прэзентавалі па торту са свечкамі ў выглядзе лічбы “15” – як сімвал пятнаццаці сутак, якія давялося адседзець кожнаму з іх.
Іх абодвух асудзілі на наступны дзень пасля Маршу недармаедаў 15 сакавіка. Люнтаву далі арышт за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства, Чыраку – за ўдзел у ім і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Відэа з цынічным захопам Ігара Чырака пасярод праезнай часткі апублікавалі многія СМІ.
Першыя кадры з волі – у нашым фотарэпорце.