Эксперты – ЛГБТ-актывіст, адкрыты гей Андрэй Завалей і кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Упершыню ў гісторыі горада адкрыта на публічнай пляцоўцы абмяркуем адну з самых вострых тэм апошняга часу.
Пара пагаварыць пра гэта адкрыта і звесці ў адной зале тых, хто на дух не пераносіць адзін аднаго. Частка людзей называе ЛГБТ «гамасекамі» і «педзерастамі», лічачы нормай гетэрасэксуальнасьць. Іншая частка людзей лічыць першых варварамі і вінаваціць у адсутнасці талерантнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што лепш быць дыктатарам, чым «блакітным». Міністэрства ўнутраных спраў заяўляе, што «яны не пройдуць». На сайце партыі БНФ з’яўляецца тэкст, у якім асуджаецца гей-прапаганда. Дзяржаўная прэса называецца ЛГБТ «вычварэнцамі».
З іншага боку, петыцыя за адстаўку міністра МУС пасля гамафобных выказванняў набірае больш за тысячу подпісаў, у сацсетках актыўна падтрымліваюць талерантнае стаўленне да ЛГБТ, а на высокіх чынавенскіх пасадах служаць дзяржаўным інтарэсам дзясяткі геяў і лесбіянак.
Размовы пра тое, як трэба ставіцца да геяў, лесбіянак, трансгендэраў і іншых, даўно ўжо вылезлі з кухняў і накіраваліся ў вышэйшыя слаі грамадскай атмасферы.
- Дык як жа краіне ўсё ж ставіцца да гэтага супрацьстаяння?
- Ці нясуць ЛГБТ пагрозу традыцыйным каштоўнасцям, і калі так, то якую?
- Ці існуе ў Беларусі гей-прапаганда?
- Чаму ў нашай краіне такая непрыязнасць да геяў, лесбіянак, трансгендэраў і іншых?
- Што рабіць, калі тваё дзіця прызналася табе ў гомасэксуальнасці?
- Чаму забілі гея Міхаіла Пішчэўскага і якую адказнасць за гэта нясуць беларусы?
… і яшчэ стос пытанняў, якія мы абмяркуем у гэты чацвер, 20 снежня, у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7).
Сімвалічна, што дыскусія пройдзе ў горадзе, у якім выпускаецца самая гамафобная газета краіны «Вячэрні Магілёў».
Абараняць традыцыйныя каштоўнасці будзе адзін з самых вопытных палітыкаў краіны, экс-кандыдат у прэзідэнты, кіраўнік партыі Беларускі народны фронт Рыгор Кастусёў.
За ЛГБТ заступіцца каардынатар грамадскай кампаніі супраць гамафобіі «Справа Пі_», аўтар «Маніфеста підара» і адкрыты гей Андрэй Завалей.
ШТО: ток-шоў «ЛГБТ і традыцыйныя каштоўнасці: як вырашыць дылему для Беларусі»
ДЗЕ: Магілёў, тайм-кафэ «Неба», вул. Ленінская, 7 (як ісці ад кафэ «Мадэрн» да плошчы Славы)
КАЛІ: 20 снежня, пачатак – 19:00.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Будзе весціся анлайн-трансляцыя.